Забава «Гуканне вясны» у ДУА «Парахонскі дзіцячы сад Пінскага раёна»

28.03.2025
Пасля доўгай зімы ❄️️усе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну 💫 🌸 🌷 🌼 🌿з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушыным спевам. ☀️🐦‍⬛ Каб сапраўдная, цёплая вясна хутчэй прыйшла, 🪄🌿28 сакавіка, выхаванцы інтэгрыраванай групы № 1, сумесна з педагогам Н.С. Махнавец,зазывалі яе на вясновай забаве «Гуканне вясны».☀️ Гэтая забава не толькі яркая, але і вельмі музычная!🎶🪇🎤

Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні «Грак», «Буслік», вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі «Жавараначкі прыляціць», «Вясна-красна, ты адкуль прыйшла», песні-заклічкі «Сонейка пакажыся», «Свяці, свяці, сонейка».
Усе засталіся вельмі задаволенымі!✨
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.🌿🇧🇾

Музыкальны кіраўнік ДУА «Парохонскі дзіцячы сад Пінскага раёна» А.С. Селюжыцкая.

Фотогалерея:

поделиться в: