“Каласавіны-2024”

04.11.2024
1 - 3 лiстапада 2024 года ў Дзяржаўным лiтаратурна-мемарыяльным музеi Якуба Коласа ў Miнскy i ў фiлiяле “Мiкалаеўшчына” Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi адбылося традыцыйнае лiтаратyрна-музычнае свята “Каласавiны”, якое ладзiцца штогод з нагоды дня нараджэння народнага паэта Беларусi Якуба Коласа. Сёлета святочныя мерапрыемствы былі прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i 65-годдзю ўстановы “Дзяржаўны лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”.


У святочных мерапрыемствах прыняла ўдзел настаўнік беларускай мовы і літаратуры Навадворскай БШ Алiна Яўгеньеўна Рэбкавец. У канцэртнай праграме, якая праходзіла ў Старасвержанскім Доме культуры, адбылася прэм’ера песні “Песняй вітаю Вас!” (словы Якуба Коласа, музыка Віталія Нарывончыка). Новы вершавана-музычны твор можна паслухаць тут, ён гучыць на фоне відэароліка.
Усім настаўнікам роднай мовы і літаратуры Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей дасылае сваё шчырае прывітанне і сардэчнае запрашэнне наведаць Дом Коласа ў Мінску, а таксама мемарыяльныя сядзібы яго філіяла.

Фотогалерея:

поделиться в: