Водгук як від творчай работы
31.10.202430 кастрычніка 2024 года адбыўся семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г.Пінска і Пінскага раёна па тэме “Водгук як від творчай работы”. У ходзе семінара Сенькавец Уладзімір Адамавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА “Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі”, аўтар шэрагу вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, засяродзіў увагу на крытэрыях ацэнкі водгуку, асаблівасцях кампазіцыі і інш.
Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзенне семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва для якаснай падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.