26 верасня 2024 года адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Сучасныя вучэбныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў кантэксце фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў”.

26.09.2024
Пасяджэнне адбылося на базе Стытычаўскай СШ. На базе школы працуе апорная пляцоўка “Выкарыстанне рэгіянальных традыцый і абрадаў у пазаўрочнай дзейнасці”, дзе вучні разам з настаўнікамі аднаўляюць і прадстаўляюць рэгіянальныя абрады і святы продкаў. Вучні, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, кіраўніцтва школы сустракалі ўдзельнікаў семінару паказам абраду “Жніво”. Удзельнікам семінару быў прадстаўлены майстар-клас “Дажынкавы вянок”. Настаўнікі з вялікім задавальненнем плялі абрадны вянок з кветак і калосся.

У ходе тэарэтыка-практычнага семінару настаўнікі разгледзелі асноўныя тэарэтычныя пытанні па фарміраванні функцыянальнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры, рэалізацыі міжпрадметных сувязей беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй настаўнікам і вучням Стытычаўскай школы за тую справу, якой яны займаюцца. Наша спадчына – наша багацце!

 

Фотогалерея:

поделиться в: