Фарміраванне чытацкай пісьменнасці навучэнцаў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры

16.05.2024
15.05.2024 года на базе ДУА «Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднанння настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Фарміраванне чытацкай пісьменнасці навучэнцаў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”.

 

Педагогі дзяліліся вопытам работы па арганізацыі тэкставай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазакласнай дзейнасці, па навучанні вучняў эфектыўным стратэгіям работы з тэкстам.

 

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Чухаўскай сярэдняй школы прадставілі разнастайныя віды работы па фарміраванні чытацкай пісьменнасці навучэнцаў.

 

Так, Кірыковіч І.М. разам з навучэнцамі 6 класа запрасіла калег у літаратурна-музычную гасцёўню “Памяці Аляксея Ненадаўца…”, прысвечаную земляку-навукоўцу.

Семянчук М.М. прадэманстравала відэафрагменты ўрока ў 5 класе па тэме “Падрыхтоўка да напісання сачынення-апісання на аснове апорных слоў (тэксту)”.

 

Кахавец Ю.Р. падзялілася эфектыўнымі і эфектнымі прыёмамі фарміравання чытацкай пісьменнасці на ўроках беларускай літаратуры.

Напрыканцы пасяджэння настаўнікі наведалі школьны краязнаўчы пакой “Ад родных вытокаў”, дзе юныя экскурсаводы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Нарывончык С.А. прапанавалі наведвальнікам гульню “Госці з мінулага” па экспазіцыі “Сялянскі быт канца 19 – пачатку 20 стагоддзя”, расказалі пра змест экспазіцыі “Генацыд. Боль і памяць беларускай зямлі”.

Сустрэча педагогаў атрымалася яркай, шчырай, незвычайнай, карыснай і змястоўнай! Спадзяемся, што кожны настаўнік узяў для сябе штосьці новае, што можна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе па беларускай мове і літаратуры.

Фотогалерея: