Як ты дорога мне, родная мова!

27.02.2024
З 19 па 24 лютага 2024 года ў Лагішынскай сярэдняй школе праведзены тыдзень беларускай мовы і літаратуры з мэтай выхавання цікавасці да вывучэння роднай мовы і нацыянальнай культуры праз самарэалізацыю вучняў у разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах.

Гэта акцыя “Гаворым па-беларуску”, музычныя перапынкі “Цяпло роднага слова”, віктарына “З родным словам па жыцці”, выстава “І тчэ, забыўшыся, рука…”, конкурс “Знаўцы роднага слова”,  выставы дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”,  беларускіх страў "Мы працяг твой, народ беларускі"  і іншыя. Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў напісанні  рэспубліканскай дыктоўкі "Памяць і гонар", прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Усе праведзеныя мерапрыемствы спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра побыт народа,  літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвалі павагу да лёсу і спадчыны мастакоў слова, да роднай мовы.

Самыя актыўныя, кемлівыя і творчыя вучні і класныя калектывы атрымалі дыпломы, прызы, добрыя адзнакі па прадметах і апладысменты на ўрачыстай лінейцы падчас узнагароджання. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!

 

Фотогалерея: