21 лютага ў ДУА "Стытычаўская сярэдняя школа" Пінскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.

21.02.2024
21 лютага ў ДУА "Стытычаўская сярэдняя школа" Пінскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На кожным перапынку гучалі беларускія песні, што надавала атмасферу святочнасці. Дарослыя і дзеці чыталі вершы беларускіх класікаў.

Для вучняў 5-6 класаў была праведзена гульня-віктарына" Таямніцы беларускіх слоў". Дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачылі лексічнае значэнне слоў. Таксама быў праведзены літаратурны марафон. Пры правядзенні віктарыны вучні праявілі кемлівасць, веданне беларускай мовы. Праз такія мерапрыемствы выхоўваецца любоў і павага да роднай мовы.

Фотогалерея: