Дзень роднай мовы

22.02.2024
Мова... Родная мова У марах, у песнях, у снах. Мае ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях і прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

21 лютага 2024 года ва ўсіх установах дашкольнай адукацыі Пінскага раёна былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: выставы дзіцячых кніг, літаратурныя забавы; гутаркі “Мы беларусы”, “Шануй сваю мову”, “Размаўляй са мной па-беларуску”; гульні-драматызацыі і тэатралізаваныя гульні па матывах беларускіх казак; беларускія народныя гульні “Гарлачык”, “Запляціся, пляцень!”, “Ліскі”, “Шэры кот”; дыдактычныя гульні “Складзі арнамент”, “Па слядах сімвалаў”, “Скажы па-беларуску” і шмат іншых тэматычных заняткаў, накіраваных на выхаванне каштоўных адносінаў да багацця беларускай мовы.

Дзеці з вялікім задавальненнем працавалі перакладчыкамі і адправіліся ў цікавае падарожжа “Квітней, наша родная мова”, дзякуючы чаму адчулі непаўторны каларыт беларускай культуры і мілагучнасць роднай мовы.

З бацькамі прайшлі ранішнія сустрэчы, дзе ў кожнага была магчымасць аставіць свае самыя родныя беларускія словы на паперы. Дадзеная форма ўзаемадзеяння надала магчымасць усталяваць цесную сувязь установы дашкольнай адукацыі і сям'і.

 

Наша мова прыгожая, самая пяшчотная, вольная, пявучая, вобразная, шчырая. Хочацца, каб часцей гучала наша “КАЛІ ЛАСКА”, бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць.

 

Фотогалерея: