Рыхтуемся да пераказу
02.11.2023У ходзе тэматычнага семінару Псоцік Н.І., настаўнік Высокаўскай СШ, расказала аб пераказе як спосабу фарміравання камунікатыўных уменняў і навыкаў звязнай мовы; эфектыўных прыёмах для аналізу тэкста, вызначэнні тэмы, ідэі кампазіцыйных і моўных з’яў. Ігнатовіч І.М., настаўнік Кашавіцкай СШ, звярнула ўвагу на напісанне на ўроках беларускай мовы розных відаў пераказаў (падрабязны, сціслы, выбарачны), выкананне практыкаванняў і заданняў, якія накіраваны на развіццё звязнага маўлення. Аб сучасных падыходах да працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове ў IX класе праінфармавала Лінка К.А., настаўнік Гарадзішчанскай СШ.
Кірыковіч І.М., настаўнік Чухаўскай СШ, агучыла праблемы, з якімі сутыкаюцца вучні пры напісанні пераказу, і спосабы іх вырашэння. Іна Міхайлаўна прапанавала заданні, накіраваныя на разуменне ўсяго тэксту: кожнай яго часткі, выяўленне прычынна-выніковых сувязей і адносін, разуменне паслядоўнасці пераказу падзей. Петрашкевіч Н.І., настаўнік Пінкавіцкай СШ, паведаміла аб сваіх метадах і прыёмах, сістэме работы падрыхтоўкі вучняў да выпускного экзамену ў форме пераказу.
Пераказ у практыцы навучання беларускай мове з'яўляецца тым відам навучальнай творчай працы, якая звязана з развіццём звязнага маўлення, з фарміраваннем камунікатыўных уменняў вучняў.