Семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

13.04.2023

12 красавіка на базе Купяціцкай СШ быў праведзены семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму “Фарміраванне ў навучэнцаў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна-пахвальных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест навучальных матэрыялаў па прадмеце”.

У рамках семінару настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы прадставілі свой вопыт па фарміраванні ў навучэнцаў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна-пахвальных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Да правядзення ўрокаў настаўнікі падышлі з творчасцю і крэатыўнасцю. Панавала атмасфера зацікаўленасці вучняў, актыўнасці, узаемадапамогі, адчуваўся высокі прафесіяналізм настаўнікаў.

З вялікім задавальненнем Вольга Мікалаеўна Еўтуховіч  і Наталля Мікалаеўна Вячорка падзяліліся з калегамі вопытам правядзення тыдняў беларускай мовы і літаратуры, а таксама вопытам удзелу ў навукова-практычных канферэнцыях і творчых конкурсах.

Напярэдадні  вялікага свята Пасхі, вельмі цікава было пачуць гісторыю аб традыцыях святкавання Вялікадня жыхарамі в. Купяцічы і яшчэ раз дакрануцца да нашай спадчыны.

Пажадаем настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Купяціцкай СШ  яшчэ больш творчасці, прафесіянальнага майстэрства, зацікаўленасці вучняў роднай мовай і дасягнення новых перамог!

 

 

                                                             Свішч Л.У., кіраўнік РВМА настаўнікаў    

                                                             беларускай мовы і літаратуры

Фотогалерея: