Рэалізуем адукацыйны пілотны праект

17.11.2022
Прадаўжаецца рэалізацыя пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій для навучэнцаў 10-11-х класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках вывучэння вучэбных прадметаў.

З 8 па 15 лістапада 2022 года прайшлі экскурсіі па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" для вучняў 10 класаў. Для рэалізацыі праекта быў абраны турыстычны маршрут “Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа” (вёска Пінкавічы).

Верыч Ж.М., метадыст ЦТДіМ, расказала вучням, якое месца займала Пінскае Палессе ў жыцці і творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Тут, сярод простых палешукоў, ён знаходзіў вобразы сваіх літаратурных герояў. Асаблівую ўвагу Жанна Мікалаеўна звярнула на напісанне трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”: гісторыю напісання і праблематыку, аўтабіяграфізм твора, яго сюжэтную і кампазіцыйную асаблівасці.

Экскурсіі былі пазнавальнымі і цікавымі, навучэнцы даведаліся шмат новых фактаў, звязаных з жыццем і творчасцю знакамітага песняра.

 

                                                        Кахновіч С.К., метадыст РВМК

Фотогалерея: