Зорны спеў вучняў з Піншчыны

25.05.2022
У Цэнтры маладзёжнай творчасці прайшоў адкрыты конкурс юных чытальнікаў “Зорны спеў”, які ладзіцца сумесна з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. Імпрэза прысвечана Году гістарычнай памяці.

Юныя чытальнікі Пінскага раёна таксама прадставілі відэа з выступленнямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы паэтаў Брэстчыны: пра Беларусь, родную мову, прыгажосць беларускай прыроды… Конкурс прайшоў дыстанцыйна.

Дыпломам 1 ступені ў намінацыі “Мастацкае слова”  адзначана выступленне Цандо Веры, вучаніцы 7 класа Стытычаўскай СШ (кіраўнік Сачкоўская Л.І.). Гушча Антон, вучань 3 класа Лышчанскай СШ, узнагароджаны дыпломам 2 ступені (кіраўнік Гушча Ю.А.). Дыпломам 3 ступені адзначана выступленне Касцюк Анастасіі, вучаніцы 5 класа Сошненскай СШ, з творам Анатоля Шушко “Вячэрняму Пінску” (кіраўнік Касцюк С.У.).

Віншуем пераможцаў!

 

                                                          С.Кахновіч, метадыст РВМК