Прыярытэтныя каштоўнасныя арыенціры сучаснага школьніка
30.12.2021Кожны чалавек, вялікі ці маленькі, з'яўляецца асобнай, самадастатковай асобай, з уласным меркаваннем, жаданнямі і думкамі. Жывучы ў грамадстве, ён таксама валодае пэўнымі правамі і абавязкамі, пра якія яму неабходна ведаць. Бо няведанне закона, як вядома, не вызваляе нас ад адказнасці за магчымыя правіны і правапарушэнні.
Прававое выхаванне школьнікаў мае вялікае значэнне ў сучасным грамадстве. Правядзенне рэгулярных прававых заняткаў ва ўстанове адукацыі спрыяе росту правасвядомасці сярод дзяцей і зніжэнню ўзроўня дзіцячай злачыннасці. З мэтай павышэння ўзроўня прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у пытаннях прававога выхавання вучняў, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, ахове іх правоў і законных інтарэсаў 29 снежня класныя кіраўнікі Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна прынялі ўдзел у пасяджэнні школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на тэму “Прыярытэтныя каштоўнасныя арыенціры ў прававым выхаванні”. Класныя кіраўнікі V, VII, ХІ класаў (Расцюшэўская А.В., Карпучык А.В., Банцэвіч А.І.) падзяліліся вопытам работы па пытанні “Работа класнага кіраўніка з вучнямі і іх бацькамі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін і ўжывання псіхатропных рэчываў”.
У сучасных умовах сфера зносін дзяцей змяняецца і выклікае складаны ўнутраны канфлікт: патрэба мець зносіны застаецца, а рэалізаваць яе ў звыклых формах ўжо нельга. Не ведаючы, як паўплываць на членаў сям'і ці навакольных, дзіця задумвае самагубства. Таму бацькам і педагогам варта звяртаць асаблівую ўвагу на паводзіны падлетка, каб своечасова выявіць першыя прыкметы суіцыдальнага настрою. Педагог сацыяльны (Карпучык А.В.) расказала аб сучасных падыходах у прафілактыцы суіцыдальных паводзін падлеткаў.
Фарміраванне асноў бяспекі і жыццядзейнасці дзяцей з'яўляецца актуальнай і значнай праблемай, паколькі абумоўлена аб'ектыўнай неабходнасцю інфармавання дзяцей пра правілы бяспечных паводзін, набыцці імі ведаў бяспечных паводзін у побыце. Важна не толькі засцерагаць дзіця ад небяспекі, але і рыхтаваць яго да сустрэчы з магчымымі цяжкасцямі, фарміраваць уяўленне пра найболей небяспечныя сітуацыі, пра неабходнасць выканання мер засцярогі, прывіваць яму навыкі бяспечных паводзін. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Курыльчык Н.М. расказала прысутным аб выхаванні адказных і бяспечных паводзін, захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў у рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня, занятасці вучняў у перыяд аздараўленчай кампаніі.
Станаўленне грамадзяніна, фарміраванне члена грамадства, развіццё станоўчай накіраванасці асобы вучня можа адбывацца толькі ў працэсе набыцця вопыту грамадскай дзейнасці, набыць які магчыма праз удзел у рабоце дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Педагог-арганізатар Завадская Г.К. падзялілася вопытам работы па тэме “Занятасць вучняў у пазаўрочнай дзейнасці, аб’яднаннях па інтарэсах, грамадскіх арганізацыях і аб’яднаннях як сродак развіцця станоўчай накіраванасці асобы вучня”.
Такім чынам, можна адзначыць, што прававое выхаванне ўздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на паводзіны вучняў, таму што свядомасць і ўчынкі людзей знаходзяцца ў адзінстве і ўзаемаабумоўленасці. Работа па выхаванні прававой культуры садзейнічае не толькі папярэджанню правапарушэнняў, але і фарміруе ў падлеткаў цвёрдыя маральныя прынцыпы, разуменне і прыняцце норм грамадства.
Кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў
Бабрыкоўская СШ Пінскага раёна
Наталля Курыльчык