Люблю мой край, старонку гэту

30.04.2019
Прыгожым сонечным ранкам вітала Ставоцкая сярэдняя школа гасцей на раённым краязнаўчым фестывалі “Люблю мой край, старонку гэту”, арганізатарам якога выступіў ДУА “Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”.

Павітаўшы гасцей, ўдзельнікаў і  запрошанага – Атанава Пятра Сяргеевіча (загадчыка гісторыка-патрыятычнага клуба “Пошук”) , гурткоўцы цэнтра Лізавета Мароз, Дар’я Грамада і Верачка Гарбацэвіч (вучні Ставоцкай СШ) далі старт пачатку мерапрыемства.

2018–2020  - гэта  гады прысвечаныя малой радзіме.   А, менавіта таму, гаворка на фестывалі пайшла пра малую радзіму, пра цікавейшых людзей, што жывуць, або раней жылі і праслаўлялі сваю малую радзіму справамі.

Па  родным і памятным мясцінам вескі Валішча зовочную экскурсію правёў юны  экскурсавод Корж Яраслаў (педагог Бунькевіч А.П.),  прапанаваўшы ўвазе гледачоў найцікавейшыя аб’екты.

Каця Лепясевіч (педагог Колб Ю.В.) расказала даследваннях  пра знакаміты  род Скірмунтаў,  пазнаёміўшы з  цікавымі месцамі і аб’ектамі прыроды і архітэктуры звязанымі з іх родам.

Кожны куточак Пінскага раёну захоўвае матэрыяльную і духоўную спадчыну  сваіх продкаў. Каб бліжэй пазнаёміцца з імі, у раёне адбыўся конкурс даследчых работ  “Спадчына Беларусі”, адной з галоўных  задач якого было выяўленне малавядомых альбо страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Ганна Гайдук (педагог Мазго І.В.), вучаніца Табульскай СШ,  адна з пераможцаў абласнога і ўдзельніца рэспубліканскага этапу данага конкурсу,  прадставіла даследчую работу па страчанаму аб’екту -  Лешчынскаму манастыру.

Аліна Неўдах (педагог Козел Т.М.) правяла па святым месцам Калавуравіцкага сельскага савета, расказаўшы гісторыю існуючых і даўно знікнуўшых з твару зямлі храмаў.

З віншаваннямі звярнуліся да прысутных чухаўскія краязнаўцы (педагог Нарывончык С.А.), якія прадэманстравалі абрад вербнай нядзелі і павіншавалі ўсіх на карэнным мясцовым дыялекце з наступаючай Пасхай. Вельмі прыемна было чуць, што дыялекты не забываюцца, а зберагае іх -  моладзь!

Мы жывем пад мірным небам амаль 75 гадоў, але ўсё роўна нельга забыць тых страшных крывавых гадоў, бы  нельга вырваць старонкі з кнігі гісторыі жыцця. Слова было прапанавана  паважанаму гасцю, аднаму з тых людзей, што  займаюцца пошукам і ўвекавечаннем памяці герояў вайны – загадчыку гісторыка-патрыятычнага   клуба “Пошук” Пятру Сяргеевічу Атанаву. Калі ён рассказваў аб рабоце клуба, у зале ўсталяваляся поўная цішыня - падлеткі з павагай і гордасцю лавілі кожнае слова. Пасля яго выступлення, усе удзельнікі фестывалю падняліся, каб хвілінай маўчання аддаць дань памяці па загінуўшым і бязвестак загінуўшых  на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Музычным мадарункам госцю была песня “Помні”  ад юнай спявачкі з Лапацінскай школы Ганны Бабінец.

У гэтым годзе прайшоў цікавы конкурс, дзе юным краязнаўцам  патрэбна было стварыць інсталяцыі на дзве тэмы. І адна з іх называлася  “Нам 41 не забыть… нам 45  славить…». У данай намінацыі была прапанавана творчая работа і яе прэзэнтацыя Ягорам Юшкевічам (Юшкевіч С.І.) з Лагішынскай школы.

Завочныя падарожжы па месцам баявой Славы правялі: група маленькіх краязнаўцаў, вучняў 5 класа (Зубко Ульяна, Кахновіч Ульяна, Забаўка Раман, Лесько Мікіта, Палхоўскі Максім, Туміловіч Давід) Аснежыцкай (педагог Пікулік А.А.)  «Зорачкі на карце раёна» і купяціцкія краязнаўцы Капаевіч Антон і Андрукевіч Кацярына (педагогі Макарэвіч Н.П., Шпакоўская Р.У.) вялікі змястоўны  завочны велапаход  з выкарыстаннем фота-прэзентацый.

У заключэнні фестывалю, пасля ўручэння дыпломаў і грамат аддзела па адукацыі метадыстам раённага вучэбна метадычнага кабінета Шукала Анастасіяй Аляксееўнай за ўдзел у раённых этапах  многіх грамадзянска-патрыятычных конкурсаў,  прагучала песня міру ў выкананні вакальнай групы з Ставокскай сярэдняй школы.

                                                                        С.А.Кучынская, дырэктар РЦТіК
                                                                    А.А.Шукала, метадыст РВМК
                М.А.Ляцук, метадыст  РЦТіК