Паспяховага вучня можа выхаваць толькі паспяховы настаўнік

17.04.2019
9 красавіка 2019 года на базе ДУА “Парахонская сярэдняя школа” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія выкладаюць на павышаным узроўні.

9 красавіка 2019 года на базе ДУА “Парахонская сярэдняя школа” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія выкладаюць на павышаным узроўні.

Пасяджэнне праходзіла ў форме практыкума. На тэарэтычнай частцы настаўнікі абмеркавалі наступныя пытанні: сучасныя метады, прыёмы і тэхналогіі арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы ва ўмовах профільнага навучання; прафесійная падрыхтоўка настаўніка беларускай мовы і літаратуры пры выкладанні прадмета “Беларуская мова” на павышаным узроўні; шляхі рэалізацыі сучасных падыходаў да навучання беларускай мове ва ўмовах профільнага навучання.

На практычнай частцы настаўнікі наведалі  і прааналізавалі адкрыты ўрок па беларускай мове ў 11 класе па тэме “Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак”. Вопытам работы дзялілася Парчук Наталля Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Парахонскай СШ, член праблемнай групы.

Пасяджэнне праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшло прадуктыўна, мэтанакіравана і творча.

 

                                                 В.М.Еўтуховіч, настаўнік беларускай

мовы і літаратуры Купяціцкай СШ