Правядзенне нядзелі прававой пісьменнасці ў ДУА “Стытычаўскі яслі-сад Пінскага раёна”

12.04.2016

У дашкольным дзяцінстве дзіця набывае асновы асабістай культуры, сувымернай з агульначалавечымі духоўнымі каштоўнасцямі. Таму асаблівае значэнне мае фарміраванне ў дзяцей асноў прававога ўсведамлення і такіх якасцей асобы, як любоў да родных і блізкіх, добразычлівасць да акружаючых, здольнасць да суперажывання.

У межах правядзення месячніка прававой інфармацыі ў нашай установе дашкольнай адукацыі з 04.04.2016 па 08.04.2016 праводзіўся тыдзень прававой пісьменнасці  “Правы дзіцяці”. Работа па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту прававога ўсведамлення, прававых перакананняў праходзіла як праз рэгламентаваныя, так і нерэгламентаваныя віды дзіцячай дзейнасці. 

Так, па адукацыйнай вобласці вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі “Дзіця і грамадства”  быў праведзены цыкл заняткаў “Я маю права”, дзе выхаванцы  знаёміліся з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, даведаліся, якія правы мае кожнае дзіця на нашай планеце. 

Па адукацыйнай вобласці “Мастацтва” выконвалі калектыўную аплікацыйную работу “Сонца на далонях”. 

У ходзе занятка, выхавацель сістэматызавала веды дзяцей аб іх правах, выхоўвала пачуццё павагі да чужой працы.

Асноўная мэта нашай установы дашкольнай адукацыі па прававому выхаванню – гэта выхаванне маральных норм паводзін, фармірванне ў дзіцяці станоўчага самаадчування і адносін да акружаючых людзей, развіццё камунікатыўнай кампетэнтнасці дзіцяці, фарміраванне прававых ведаў.

Намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці                                                                                            Аліна Валодзька