Рэспубліканская дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя

19.04.2016

У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 110-годдзе творчай дзейнасці аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы, класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск) арганізаваў навукова-практычную канферэнцыю для вучняў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь. 

Шмат дзяцей з усёй нашай краіны прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі. Пінскі раён прадставіў чатыры навуковыя работы. Вучні Пінчук Сусанна (Пінкавіцкая СШ, 8 клас) і Лучыц Крысціна (ЦТДзіМ, 10 клас) для дакладу абралі тэму “Родны кут Якуба Коласа: апісанне мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа”. Вучаніца 11 класа Малоткавіцкай сярэдняй школы паведаміла ўдзельнікам канферэнцыі пра “Старонкі ваеннага жыцця Якуба Коласа”. Колб Маргарыта (11 клас, Аснежыцкая СШ) прадставіла работу “Мой родны кут, як ты мне мілы!...”: прытоены сэнс назваў у творах Якуба Коласа”.

Усе ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі напрыканцы атрымалі сертыфікаты і памятныя падарункі аб музеі.  

Метадыст ЦТДзіМ

Семыкіна Я.В.

поделиться в: