Казка ў госці завітала

20.04.2016

У госці да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і выхаванцаў спецыяльных і інтэграванных груп дзіцячага яслей-сада №4 завітаў Беларускі дзіцячы незалежны тэатр-казка “Дзед Барадзед”. Артысты падрыхтавалі для дзяцей прадстаўленне па матывах беларускай народнай казкі “Як коцік маму шукаў”.

Маленькае кацяня згубіла маму і не магло яе паклікаць, таму што яшчэ не навучылася мяўкаць. Дзеці з захапленнем сачылі за прыгодамі коціка, спачувалі яго бядзе і ўрэшце рэшт дапамаглі яму навучыцца правільна клікаць маму. Цудоўная ігра артыстаў, якаснае музычнае суправаджэнне, яркія дэкарацыі дапамаглі дзецям адчуць атмасферу сапраўднага тэатра.

Выказваем словы падзякі артыстам і з нецярпеннем чакаем новай сустрэчы!

Ірына Каток,

педагог сацыяльны ЦКРНіР

поделиться в: