Работа ў летні перыяд у ДУА “Навадворскі яслі-сад Пінскага раёна”

12.08.2016

         Адной з голоўных задач педагогаў ДУА “Навадворскі яслі-сад Пінскага раёна”  ў летні аздараўленчы перыяд з'яуляецца фарміраванне ў дзяцей навыкаў усвядомленых бяспечных паводзін на вуліцы і  папярэджванне траўматызму.

          На працягу лета педагогі разам з выхаванцамі і бацькамі рэалізоўвалі адукацыйныя праекты "Які бывае транспарт?", "Дарога не для гульняў" (рознаўзроставая група №1), "Бяспека на дарозе", "Як паводзщь сябе на дарозе?" (група інтэграванага навучання і выхавання).

       У інфармацыйна-метадычным кабінеце дашкольнай установы у дапамогу педагогам аформлены куток "Дашкольнікам аб правілах бяспекі", у якім змешчаны наглядныя дапаможнікі па тэме і метадычная літаратура. Для бацькоў у асобных кутках таксама змяшчаюцца адпаведныя рэкамендацыі, памяткі, тэматычныя насценгазеты, буклеты, часопісы.

         Для арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па навучанні дзяцей Правілам бяспечнага руху ў кожнай узроставай групе створаны куткі бяспекі руху і бяспекі, ў якіх ёсць спецыяльныя дапаможкі і атрыбуты: нагруднікі з малюнкамі розных служб транспарту, святлафоры, макеты дарог, дыдактычныя і развіццёвыя гульні, дарожныя знакі і г.д.

       Работа па замацаванні атрыманых уяўленняў аб пешаходным пераходзе, сігналах святлафора, Правілах дарожнага руху вядзецца праз розныя віды дзіцячай дзейнасці. Атрыманыя веды дзеці рэалізоўваюць у гульнях, падчас фізкультурных і музычных свят, забаў, экскурсій, у прадукцыйнай дзейнасці. Так, у ходзе фізкультурнай заба­вы "Чырвоны, жоўты, зялёны" замацоўваліся веды выхаванцаў аб прызначэнні сігналау святлафора, аб правілах паводзін пешахода на вуліцы.

       Пазнавальным для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту стаў удзел у спартыўным свяце "Дарожная азбука", музычных забавах "Горад дарожных знакаў", «Наш сябар – Святлафорык", падчас правядзення якіх у дзяцей сфарміраваліся ўяўленні аб значнасці правільных бяспечных паводзін на вуліцы. З дашкольнікамі таксама праводзяцца мэтавыя прагулкі, накіраваныя на фарміраванне у іх практычных навыкаў паводзін на вуліцы  ("Наша вуліца", "Правілы дарожнага руху", "Мы – пешаходы", прагулка па аграгарадку Новы Двор, "Назіранне за рухам транспарту").
       Для замацавання ведаў дашкольнікаў аб Правілах дарожнага руху выкарыстоўваюцца крыжаванкі, праблемныя сітуацыі, лагічныя задачы, дарожная матэматыка, літаратурны матэрыял, дзеці разглядваюць ілюстрацыі, карціны, кніжкі-малышкі, плакаты на тэматыку бяспекі дарожнага руху, праглядаюць мультфільмы "Смяшарыкі. Азбука бяспекі", "Урокі цётухны Савы. Азбука бяспекі на да­розе" і інш.

         3 дзецьмі малодшых груп ладзяцца гульні "Вуліца", "Розныя машыны", "Верабейчыкіі аутамабіль", падчас якіх выхавальнікі знаёмяць іх з рухам пешаходаў і машын па вуліцы. Выхаванцам групы інтэграванага навучання і выховання падабаецца гуляць у дыдактычныя гульні "Наша вуліца", "Святлафор", "Дарожнае лато", рухавыя гульні "Пешаходы і аўтамабіль", "Каляровыя аўтамабілі", "Дзень і ноч", "Святлафор", будаўнічыя, сюжэтна-ролевыя гульні "Паездка на аўтобусе", "Паездка на поездзе", "Па дарозе ў дзіцячы сад", "Падарожжа па весцы", гульні-драматызацыі і інш. Выхавальнікі старэйшай групы наведалі з дзецьмі Навадворскую базавую школу з мэтай адпрацоўкі маршруту "Мой шлях у школу".

         На пляцоўцы, размешчанай на тэрыторыі дашкольнай установы, для практычнай адпрацоўкі Правіл дарожнага руху пра­водзяцца забавы, гульні, гутаркі аб правілах бяспекі на вуліцы, сустрэчыз супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі.

       Выхавальнікі праводзяць конкурсы малюнкаў на тэму бяспекі руху, конкурсы сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў. Бацькі выхаванцаў дапамагаюць педагогам вырабляць атрыбуты для гульняў, кніжкі-малышкі, яны ўдзельнічаюць у арганізацыіі правядзенні розных мерапрыемстваў: гульнях-спаборніцтвах для бацькоўі дзяцей "Да­рожная грамата", сямейнай пазнавальна-гульнявой вечарыне "Юны пешаход" і інш.

         У ліпені ў нашай дашкольнай ўстанове запланавалі акцыю "Дзеці– вадзіцелям", падчас якой выхаванцы распаўсюджвалі малюнкі-лістоўкі аб Правілах дарожна­га руху сярод вадзіцеляў – супрацоўнікаў дзіцячага сада, бацькоў, знаёмых.

       На фарміраванне бяспечных паводзін дзяцей самы вялікі ўплыў аказваюць адпа­ведныя паводзіны дарослых, іх прыклад. Спадзяёмся, што вынікам рэалізацыі праектаў па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму стане больш адказнае стаўленне да гэтай праблемы як педагогаў, так і дзяцей ііх бацькоў.

         Летам ў нашай дашкольнай установе жыццё не сціхае. Наадварот, тут многа радасціі смеху, многа цікавыхзабаў, захапляючых конкурсаў, цудоўных выстаў і самых разнастайных вясёлых свят.

         Асаблівастаноўчыяэмоцыі ў дашкольнікаў выклікаюць  мерапрыемствы, у падрыхтоўцы якіх разам з іміўдзельнічаюць бацькі. Адно з такіх – свята чароўных марачкоў.

       Мэтай яго было стварэнне добразычлівай, эмацыянальна насычанай атмасферы сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў, фарміраванне пачуцця ўпэўненасці ў сабе.

С.І.Гузарэвіч, загадчык

ДУА «Навадворскі яслі-сад Пінскага раена»