Музей Якуба Коласа: прафесія экскурсавод

29.08.2016

     Кожны музей адрозніваецца ад іншага сваёй тэматыкай і экспанатамі. І экскурсіі па музеі праводзяцца вядома ж кваліфікаванымі спецыялістамі – гідамі. А вось у музеі Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, экскурсію праводзяць школьнікі. 

     Яшчэ зусім нядаўна юныя экскурсаводы былі звычайнымі экскурсантамі. Цяпер жа яны з лёгкасцю арыентуюцца ў трох залах музея сярод экспанатаў і стэндаў. І кожны раз падчас экскурсіі перадаюць свае веды іншым і самі для сябе пазнаюць нешта новае. А як жа інакш. Наведвальнікі музея цікавяцца фактамі, якія не заўседы адлюстраваны ў аповядзе пра народнага паэта на стэндах. Разам з кіраўніком музея дзеці шукаюць адказы на пытанні. Каб у наступны раз быць яшчэ больш падрыхтаванымі.

     Такая практыка прыцягнення школьнікаў для правядзення экскурсій у музеі Якуба Коласа ажыццяўляецца з нядаўніх часоў. Для саміх школьнікаў – гэта вопыт, які вырашае адразу некалькі задач: экскурсія ўзбагачае ведамі, вучыць самастойнасці, арганізаванасці і развівае творчыя здольнасці вучняў.

     Ці лёгка быць экскурсаводам? І як ім стаць? Аб’яднанне па інтарэсам “Крок за крокам” запрашае вучняў, жадаючых набыць навыкі вядзяння экскурсіі ў гурток.

Яна Вячаславаўна Семыкіна,

метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.