Музей лёну ў Парахонскім яслях-садзе

30.08.2016

Ой, сэрца лянок,

Маёй радасці лянок

Усе бялюсенькі кужалёк

     Словы гэтай песні ведае кожны беларус. Блакітныя кветачкі лёну мы бачым на нашым дзяржаўным гербе. Чым жа заслужыў сабе такую славу лён? Каб больш падрабязна разабрацца ў гэтым мы звярнуліся да гісторыі, а потым стварылі музей лёну ў нашай дашкольнай установе.

     Напоўняюць музей экспанаты: насенне лёну, кудзеля, льняныя ніткі, розныя віды тканіны.

   Знаемім выхаванцаў з льнянымі вырабамі: сурвэткі, рушнікі, настольнікі, пасцельная бялізна, прадметы адзення.

     Паказваем і расказваем, як з карычневых бліскучых зярнятак вырастае расліна, потым квітнее прыгожымі блакітнымі кветкамі, якія ператвараюца у рыжаватыя каробачкі.

     Расказваем, як у старыну лён трапалі, часалі, пралі, ткалі, якімі для гэтага карысталіся прыладамі: трапалка, часалкі, калаўрот, вярстак, як адбываецца гэты працэс на сучасных льнозаводах.

    Знаемім з беларускімі прадпрыемствамі па перапрацоўцы лёну: “Аршанскі”, “Ляхавічскі”, “Чашнікскі”, “Церахаўскі” льнозаводы. Знаемім з беларускімі фірмамі па распрацоўцы і пашыву адзення, бялізны: “Цэнтр моды” г.Мінск, “Юнона” г.Маладзечна, швейна-тарговая фірма “Элод” г.Гродна.

     Такім чынам, з дапамогай музейных экспанатаў, мы знаемім дашкольнікаў з уласцівасцямі лёну, развіваем мастацкі густ і здольнасць акружаць сябе прадметамі і рэчамі, якія прыносяць эстэтычнае задавальненне, ствараюць утульнасць і камфорт.


Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёна”

 Л.І.Ціханчук