Рагачоў – сталіца Дня беларускага пісьменства - 2016
06.09.2016 Дзень беларускага пісьменства – вельмі важная падзея ў жыцці краіны. Свята гэтае аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, літаратуры. Горача, сардачна 4 верасня вітала ўдзельнікаў і гасцей свята Рагачоўшчына.Шмат цікавых культурных мерапрыемстваў было запланавана ў гэты дзень. Галоўны акцэнт быў зроблены на сустрэчу пісьменнікаў з чытачамі. Вучні Пінскага раёна, а гэта удзельнікі і пераможцы літаратурных чытанняў, сталі гасцямі ўрачыстасцей Дня беларускага пісьменства.Лінкевіч Ганна (Пінкавіцкая СШ), Гетман Дар’я (Малоткавіцкая СШ) і Масюк Валянціна (Навадворская БШ) атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыя як пераможцы рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Паэзія роднай зямлі”, прысвечанага Дню беларускага пісьменства. |
|
Метадыст ЦТДзіМ Семыкіна Я.В. |