Утрымліваюць пазіцыі краязнаўцы Пінскага раёна

22.12.2016

11 снежня 2016 года у НДЦ «Зубронак» прайшоў  першы рэспубліканскі  этап абароны даследчых работ«Мой род, мая сям’я». У ліку фіналістаў з Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай абласцей  і горада Мінска і нашы юныя краязнаўцы – Кірылка Дзіяна (Купяціцкая СШ), Кандзярэшка Аляксандра, разам з бацькамі і сястрычкай (Пінкавіцкая СШ).

15 снежня, на другім рэспубліканскім этапе, прайшла абарона работ у горадзе Мінску, дзе Брэсцкую вобласць прадставіў Дубінецкі Мікалай (Плешчыцкая СШ).

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 58 конкурсных работ з усіх рэгіёнаў Беларусі.

«Абарона праходзіла ў творчай форме. А тут ужо, хто на што гаразды: хтосьці спяваў, танцаваў, дыкламаваў вершы, рассказваў пра сямейныя традыцыі і рэліквіі, прадстаўляў відэа, частаваў традыцыйным хлебам, дэманстраваліся вышытыя і саматканыя вырабы і шмат яшчэ чаго цікавага» – рассказалі ўдзельнікі мерапрыемстваў, нашы юныя краязнаўцы.

Вынікі конкурса былі  агучаны на свяце закрыцця змены «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» 20 снежня, якое адбылося ў «Зубронку». Хочацца з гордасцю адзначыць, што з чатырох, заваяваных Брэсцкай вобласцю дыпломаў, тры – атрымалі навучэнцы Пінскага раёна!

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны Дубінецкі Мікалай, навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Юныя даследчыкі» ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» на базе Плешчыцкай сярэдняй школы (кіраўнік Дубінецкая З.Д.).

Дыпломамі лаурэтаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны Кандзярэшка Аляксандра, навучэнка 8 класа ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа  імя Я.Коласа» Пінскага раёна і яе сям’я  (кіраўнік  Шэлемет Л.П.), Кірылка Дзіяна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі»  на базе Купяціцкай сярэдняй школы (кіраўнік Шпакоўская Р.У.).

Віншуем нашых пераможцаў! Віказваем шчырую падзяку юным даследчыкам, іх бацькам і педагогам  падрыхтаваўшым удзельнікаў мерапрыемства.

ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і  краязнаўства дзяцей і моладзі». Фотаздымкі прадстаўлены ўдзельнікамі конкурса.