Я родным краем ганаруся

17.03.2017

Я родным краем ганаруся
І ведаю – я не адзін.
Я – грамадзянін Беларусі,
Зямлі сваёй адданы сын.


З 13 па 15 сакавіка ў ДУА “Навадворскі яслі-сад Пінскага раёна” праходзілі мерапрыемствы ў рамкахрэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін  Беларусі”, прысвечаныя дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка.

Да Дня Канстытуцыі былі аформлены тэматычныя выставы ў кожнай групе, абноўлены інфармацыйныя вугалкі “Мая Радзіма – Рэспубліка Беларусь.

Была праведена віктарына “Як мы ведаем свой край”. Мэтай мерапрыемства было  выхаванне любові да роднага краю, беларускай мовы.

 

 

У групе інтэграванага навучання і выхавання №2 быў праведены занятак “Мая Радзіма – Беларусь”. Педагогі знаёмілі з гісторыяй сваёй Радзімы, яе мінулым і сучасным, з паданнем назвы Беларусь, з паходжаннем сучасных беларусаў. Выхоўваем у дзяцей любоў і пачуццё гонару да сваёй краіны. 

 

Патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі засноўваецца на планамернай і паслядоўнай перадачы дзіцяці гістарычнага і сацыяльнага ўсведамлення беларускага народа, выхаванні павагі да дзяржаўных сімвалаў краіны. Педагогі  нашай установы ўлічваюць педагагічныя ідэі папярэдніх пакаленняў, у аснове якіх — культ чалавека высокай маралі, хараства і дабрыні. Усё гэта ўзмацняе эмацыянальна-пазнавальныя ўражанні дзіцяці, дадаткова матывіруе яго да авалодання роднай мовай, выканання народных і дзяржаўных традыцый, далучэння да беларускай культуры. Чым вышэй узровень авалодання імі, тым вышэй ступень пазнання соцыуму, патрэба ў яго ўзбагачэнні вынікамі сваіх ведаў і працы.   

Быць грамадзянінам Беларусі – значыць мець грамадзянства нашай дзяржавы. Менавіта ў гэтым грамадзянстве выяўляюцца сувязь чалавека з дзяржавай, патрыятызм, гонар за сваю Радзіму.

М.Р.Шпакоўская, настаўнік-дэфектолаг, Л.Ф.Утынка, выхавацель ДУА “Навадворскі яслі-сад Пінскага раёна”