15.03.2017 "Мінск - сталіца Беларусі"

22.03.2017

У ДУА "Купяціцкі яслі-сад Пінскага раёна" выхавацелі рознаўзроставай групы №1 Банцевіч Т.В. і Назарава Л.І. правялі мерапрыемства "Мінск - сталіца Беларусі" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Я - грамадзянін Беларусі", прымеркаванай да святкавання дзяржаўнага свята Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

         Занятак праходзіў у форме завочнай экскурсіі па Мінску. Галоўнай мэтай  нашага  мерапрыемства з'яўлялася  выхаванне любові да сваёй Радзімы, фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра сталіцу Рэспублікі Беларусь - горад Мінск, яго асноўныяславутасці.

Дзеці перамяшчаліся па Мінску з дапамогай метрапалітэна. Для гэтага мы выкарыстоўвалі аўдыёзапіс электрацягніка ў метрапалітэне і рухомую гульню "У мятро". Першы прыпынак - "Прадпрыемствы, якімі ганарыцца сталіца". Для гэтага мы выкарыстоўвалі мультымедыйную прэзентацыю "Прадпрыемствы сталіцы і іх прадукцыя".

На другім прыпынку мы пазнаёмілі дзяцей з ілюстрацыямі плошчы Перамогі і стэлы "Мінск - горад-герой", а таксама паказалі ўрывак з кінастужкі "Брэсцкая крэпасць". Далей дзеці разгледзелі ілюстрацыю параду ў горадзе Мінску і святочнага салюту, пасля чаго размалявалі контурны малюнак салюту.

На апошнім прыпынку выхаванцы пазнаёміліся з Беларускім дзяржаўным цыркам, для гэтага мы правялі рухомую фізкультхвілінку "На арэне цырка".

У завяршэнне мерапрыемства мы з дзецьмі падвялі вынікі і пагулялі ў беларускую народную гульню "Блін гарыць".

Мерапрыемства прайшло цікава, дынамічна, пазнавальна. Дзеці запомнілі шмат інфармацыі пра сталіцу сваёй Радзімы.

 

Выхавацелі дашкольнай адукацыі

Л.І.Назарава,

Т.В.Банцевіч