Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання

30.03.2017

29 сакавіка 2017 года на базе Пінкавіцкай СШ прайшло пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У ходзе работы пастаянна дзеючага семінара па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове разгледжаны асноўныя накірункі ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі вучняў да іспытаў па прадмеце. Кіраўнік Рэбкавец Н.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ставоцкай СШ, звярнула ўвагу на арганізацыю падрыхтоўкі да тэсціравання, раскрыла метадычныя і практычныя аспекты навучання арфаграфіі на ўроках беларускай мовы.

Была акцэнтавана ўвага на выніках цэнтралізаванага тэсціравання за апошнія 3 гады. Адзначаны моманты, на якія патрэбна звярнуць увагу ў арганізацыі падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове.

Настаўнікі Неўдах А.М. (Калавуравіцкі я/с- СШ), Есько В.Р. (Плешчыцкая СШ) прадэманстравалі рэалізацыю асобасна-арыентаванага падыхода пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання.

Заданні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове былі выкананы настаўнікамі. Педагогі ў групах правялі аналіз прапанаваных заданняў тэсту: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўным раздзелам граматыкі, характар уменняў, неабходных для выканання таго ці іншага задання.

Удзельнікі семінара атрымалі веды па сістэмнай падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, якія будуць садзейнічаць павышэнню якасці ведаў і паляпшэнню вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання па прадмеце.

С.К.Кахновіч, метадыст РВМК