На пачатку было слова

04.09.2017

Свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства, сабрала ў альтанцы народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа сапраўдных прыхільнікаў беларускай мовы і літаратуры. Гэта настаўнікі Пінкавіцкай СШ імя Якуба Коласа Марыя Паўлаўна Дудко, Наталля Васільеўна Лучыц і іх вучні.

Па словах-падказках дзеці складалі вершы аб роднай мове, гулялі ў перакладчыкаў, спаборнічалі за званне лепшай эрудыт-каманды…

Прыемна ўражвалі іх адказы падчас інтэрв’ю аб сваіх адносінах да беларускай мовы.

Напрыканцы артыкула нельга не зачытаць вершы каманд “Зубры” і “Буслы”:

1. Ганарымся нашай мовай,
Прыгажэйшай не знайсці.
Мілагучнасць яе слова
Быццам сонца ў жыцці.

2. Я кожнае тваё шаную слова,
Мая ты дарагая маці-мова.
Без цябе я не бачу жыцця,
Ты са мной на шляху адкрыцця.

Верыч Ж.М., метадыст ЦТДзіМ