Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

29.09.2017

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга "Псалтыр", якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у xрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігадрукаванню, якое развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім.

На працягу года мерапрыемствы, прысвечаныя да круглай даты беларускага кнігадрукавання, рыхтуюцца і праводзяцца настаўнікамі філолагамі і школьнымі бібліятэкарамі нашага раеона.

Так, пра гісторыю ўзнікнення кнігі даведаліся ўдзельнікі літаратурна-музычнай кампазіцыі Малоткавіцкай сярэдняй школы “Святло друкаванага слова”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 8-х класаў. У якасці запрошаных прысутнічалі вучні 5-9 класаў. Гледачам была прадстаўлена гісторыя ўзнікнення беларускай друкаванай кнігі. Вучні ўбачылі, якімі былі першыя друкаваныя кнігі, што сабой уяўляў першы друкарскі станок. Прагучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя гэтай даце.

У рамках святочнага мерапрыемства была разгорнута кніжная выстава, на якой важнае месца заняла родавая Біблія прыкладна 1850 года выдання настаўніка беларускай мовы і літаратуры Таццяны Лявонцьеўны Новак. Больш за сто гадоў святыню беражнаперадаюць у гэтай сям’і з пакалення ў пакаленне.

Мазай Д.Г., метадыст ДВМУ “Пінскі раенны вучэбна-метадычны кабінет”