Казка ў госці паклікала

16.02.2018

Праблема пераемнасці ў адукацыі не новая. Дашкольны і малодшы школьны ўзрост – гэта эпоха чалавечага развіцця, названая "дзяцінства". Дзеці 3-10 гадоў павінны жыць агульным жыццем, развіваючыся і навучаючыся ў адзінай адукацыйнай прасторы. У нашай дашкольнай установе сістэматычна вядзецца  работа па пераемнасці паміж дзіцячым садам і школай. Гэта не толькі экскурсіі і заняткі, але і сумесныя святы, спаборніцтвы, спектаклі і многае іншае. Выхавацелі, настаўнікі і спецыялісты абменьваюцца сваім вопытам працы, усё робіцца для таго, каб дашкольнікі, будучыя першакласнікі лёгка адаптаваліся да школы. У сувязі з гэтым у  ДУА «Купяціцкі яслі-сад Пінскага раёна» было праведзена мерапрыемства "Казка ў госці паклікала", з удзелам выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання і рознаўзроставай групы №3. У госці былі запрошаны вучні 1-га класа разам са сваім настаўнікам.

Нашы дзеці прадэманстравалі казку «Як хлопчык шукаў сабе сяброў» паводле казкі «Што падумаў вожык» Валянціны Асеевай. Пастаноўку падрыхтавалі пад кіраўніцтвам выхавацеля інтэграванай групы Лапушка Людмілы Васільеўны і настаўніка-дэфектолага Малашчыцкай Таццяны Васільеўны. Казка была абрана невыпадкова. Яна накіравана на вырашэнне гадавой задачы "Стварэнне ўмоў для фарміравання маральных якасцяў выхаванцаў". Казка аб тым, як хлопчык Васілек хацеў знайсці сабе сяброў, але ўвесь час ім здраджваў, і нават за цукерку.

Але, застаўшыся адзін на адзін у вялікім лесе, Васілек зразумеў сваю памылку – сябрамі нельга кідацца, нельга прадаваць сваіх сяброў, нельга ім здраджваць. Васілёк вырашыў вярнуць усіх сяброў, ён папрасіў у іх прабачэння і паабяцаў, што больш не будзе так рабіць. Сябрамі трэба даражыць!

Мерапрыемства прайшло ў цёплых сяброўскіх абставінах, дзе і дзеці, і дарослыя атрымалі шмат пазітыўных уражанняў і станоўчых эмоцый! У заключэнне вучні 1 класа запрасілі на сваю будучую пастаноўку нашых выхаванцаў са сваімі выхавацелямі дашкольнай адукацыі. Мы будзем вельмі задаволены новай сустрэчы ў школе. Дзеці назапасяць новы вопыт у творчасці і сяброўстве, пашыраць свае веды ў мастацкай літаратуры, а педагогі абмяняюцца вопытам працы з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, падзеляцца сваімі лепшымі метадамі выхавання і навучання.

 

Малашчыцкая Т.В., настаўнік-дэфектолаг

ДУА “Купяціцкі яслі-сад Пінскага раёна”