Птушкі і мы

16.02.2018

Зіма – вельмі цяжкі час для птушак. Корм здабываць вельмі цяжка, моцныя маразы і снег перашкаджаюць гэта зрабіць. Згодна гадавога плана ў ДУА «Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна» прайшла акцыя «Падтрымаем птушак».  Акцыя праводзілася пад дывізам «Цяжка птушкам зімаваць, трэба птушкам дапамагаць». Вельмі прыемна, што ў акцыі актыўна ўдзельнічалі выхавацелі, бацькі  і дзеці. Падрыхтоўка і развешванне кармушак пачалася яшчэ восенню. Спачатку дзеці вывучаюць віды птушак і іх рацыён. Пасля чаго запрашаюць крылатых сяброў на тэрыторыю ясдей-сада. На дрэвы павесілі кармушкі, зробленыя бацькамі і работнікамі. У іх дзеці сыплюць насенне, зерне, крупы і хлебныя крошкі. Акрамя гэтага павесілі на вяровачках сала. 

Деці не лянуюцца насыпаць у кармушку зерня, або дробак. Госці не прымусяць сябе доўга чакаць.Штодзень яны назіраюць, як птушкі наведваюць іх кармушкі, і радуюцца гэтаму.

У выніку сумеснай работы ў нас атрымаліся цудоўныя птушыныя сталовыя!  «Цяпер птушкі не застануцца галоднымі» – упэўнены хлопчыкі і дзяўчынкі. Дзеці ганарацца вынікамі сваёй працы і разумеюць яе важнасць.                                             

Пасябруй  з птушкамі, пакармі іх зімой! Гэтая дружба прынясе вам шмат радасных і шчаслівых момантаў.

                                                   Гетман Н.М.,

загадчык ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”