Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2018

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

 

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. 

Зараз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, і, па прагнозах спецыялістаў, недзе 40% з іх у бліжэйшы час могуць знікнуць. Таму невыпадкова, што гучыць заклік зберагчы кожную мову, як увасабленне ўнікальнага светабачання, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі». 

Нашы дзецi разам з выхавальнiкамiдашкольнай адукацыі наведалi школьную бiблiятэку. Бiблiятэкар пазнаёмiла дзяцей з выставай дзiцячых кнiг iвыданняў на беларускай мове. Дзецi з захапленнем разглядалi гэтыя кнiгi. Iм паведамiлi пра тое, што ў бiблiятэцы вельмi шмат кнiг на беларускай мове. ДзецiубачылiБiблiю, якая напiсана на стараславянскай мове, iмае больш чым векавую гiсторыю. Яны з захапленнем слухалi тое, што iм паведамiў  бiблiятэкар.

Пасля заканчэння экскурсii, дзецiатрымалiпадарункiiпаабяцалiабавязкова прыйсцi зноў, але ўжо вучнямi першага класа.

Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова.

Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!

      

 

Локун Наталля Iроньеўна,

 намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi

ДУА «Малоткавiцкi яслi-сад Пiнскага раена»