«Гучы, роднае слова!»

22.02.2018

Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта гэтаму дню быў прыўрочаны конкурс чытальнікаў вершаў«Гучы, роднае слова» у ДУА “Пінкавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”.

Конкурс быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.Удзельнікамі сталі выхаванцы старэйшых груп.

У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы.

У госці да дзяцей завітаў Несцерка – герой народных казак. Ён загадваў загадкі, расказаў дзецям, хто упершыню надрукаваў кнігу на беларускай мове.

Пакуль падводзіліся вынікі конкурсу, была праведзена гульня:“Назаві адным словам”, дзе выхаванцы паказалі добрыя веды, дзеці разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсе скорагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.

Вершы, якія чыталі нашы канкурсанты, былі рознай тэматыкі. Асобна былі вылучаны вершы пра птушак, так як са студзеня па красавік у нашым дзіцячым садзе праходзіць акцыя “Накармі птушак”. Дзеці з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у акцыі і зрабілі шмат разнастайных кармушак. Неўзабаве, наша тэрыторыя запоўнілася самымі разнастайнымі кармушкамі: з скрынак, з пластыкавых бутэлек, пенапласту, дрэва, металуі інш. Цяпер нашы прагулкі пачынаюцца з праверкі кармушак і дадання ў іх свежага корму. Дзеці заўсёды з вялікім жаданнем падкормліваюць птушак, дапамагаючы ім перажыць зіму.

Свята прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы запомнілася ўсім. Кожны выхаванец у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова. 

Балук Аксана Мікалаеўна

настаўнік-дэфектолаг

ДУА “Пінкавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”