ПАЛАНЭЗ МАЛОЙ РАДЗІМЕ

22.03.2018

Калодзеж Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы

 

Калодзеж Боны Сфорцы ў Вылазах

 

Паланэз малой радзіме

- Хто Канары атакуе,            

Хто ў Егіпце бачыць рай…

Вам вандроўкі прапануе

Наш прывабны Пінскі край.

Кожны тут зямлі куточак

Унікальны мае код.

Дык прыедзь сюды, браточак,

У малой радзімы Год.

Тут сустрэнеш са здзіўленнем

Ты знаходку, адкрыццё.

І надыдзе адраджэнне

У культурнае жыццё.

Тут студзёныя крыніцы,

Ваўчкаваты цьмяны лес,

Тут Агінскі ля капліцы

Адчуваў свой “Паланэз”.

Тут Коласа музей славуты

Чакае шчыра вас штодня.

Вядомы класік праз пакуты

Для пінкаўцоў стаў, як радня.

Тут каралева Бона Сфорца

Рэформы адпраўляла ў свет.

Эканаміст, палітык, творца

Праўлення мела свой сакрэт.

Скірмунтаў і Радзівілаў

Нам здабыткі праз вякі.

Калі гэта вас здзівіла

Прыязжайце, землякі.

Будзь ты бедны, ці багаты,

Але ж шчасце ты згубіў,

Калі шлях да роднай хаты

Як святыню, ты забыў.

Жанна Верыч,

метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна

 

P.S. Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа шчыра запрашае усіх наведаць гэты цікавы гістарычны куточак. Чакаем вас па адрасу:

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, вёска Пінкавічы, вуліца Школьная, 18

Тэлефон: (8-0165) 37-94-93- ЦТДіМ

(8-044) 453-87-11