Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

23.03.2018

                                                             О Беларусь, мая калыска,

                                                                      Жыццё маё, прытулак мой!

                                                                      З гарачаю любоўю нізка

                                                                      Схіляюся перад табой.

З 12 па 15 сакавіка ў ДУА “Чухаўскі яслі-сад Пінскага раёна” прайшла акцыя «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». На працягу чатырох дзён выхаванцы старэйшага ўзросту падарожнічалі разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Свірыд М.В. па роднай краіне.

У першы дзень выхавальнік расказала дзецям пра сімволіку Рэспублікі Беларусь, прадэманстравала на малюнках самыя прыгожыя архітэктурныя будынкі нашай сталіцы.

У другі дзень адбылася экскурсія ў Чухаўскую сярэднюю школу. У школе 

настаўнік гісторыі Нарывончык Святлана Аляксеяўна пазнаёміла дзяцей з выставай экспанатаў розных эпох Беларусі.

У трэці дзень падарожжа адбылася экскурсія ў Чухаўскую бібліятэку. Бібліятэкар Лінкевіч Таццяна Пятроўна арганізавала для дзяцей выставу кніг пра родную Рэспубліку Беларусь, вёску Чухава, знакамітых аднавяскоўцаў.

Сустрэча з Таццянай Пятроўнай атрымалася вельмі цікавай і запамінальнай.

 У апошні дзень падарожжа, 15 сакавіка,   дзеці пазнаёміліся з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь – асноўным Законам Рэспублікі Беларусь.

У канцы падарожжа, у знак таго, што мы  жывем у працавітай і  вельмі гасціннай  краіне, дзеці частаваліся хлебам і мёдам.

Любіце свой край. Кожны дзень адкрывайце для сябе прыгажосць роднай краіны. Прыслухоўвайцеся да нашай пявучай мовы. Заўважайце дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І вы адчуеце ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

 

А.В. Кірыковіч, загадчык

ДУА “Чухаўскі яслі-сад Пінскага раёна”.