Народныя святы дапамагаюць пазнаваць беларускую культуру

26.03.2018

Адным з напрамкаў працы ў дзіцячым садзе з’яўляецца выхаванне ў дзяцей нацыянальнай свядомасці, любві да родных мясцін. Таму ў Чухаўскім дзіцячым садзе рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, на якіх дзеці знаёмяцца з народнымі традыцыямі, звычаямі, размаўляюць на роднай мове.

У гэтым годзе выхавацелі дашкольнай адукацыі і музычны кіраўнік упершыню пазнаёмілі дзяцей з новым фальклорным святам “Гуканне вясны”. На пярэдадні свята з дзецьмі чыталі творы Раісы Баравік і праводзілі гутарку на тэму: “Гісторыя ўзнікнення свята Гуканне вясны”. Таксама на працягу месяца развучвалі шмат папевак, знаёмілі дзяцей з правіламі новых беларускіх гульняў. На занятку мастацтва дзеці з цеста вырабілі сімвал вясны – жаўрука.

Вынікам праведзенай працы стала свята “Гуканне вясны”, якое адбылося 22 сакавіка. У госці да дзяцей прыходзіла Вясна-красна. Дзеці былі вельмі рады яе прыходу і з захапленнем чыталі вершы, спявалі песні і папеўкі, вадзілі карагоды.

Вясна запрасіла дзяцей на вясновыя спаборніцтвы і пагуляла ў народныя гульні: «Вілюшкі»,   «Вартавы».

 

З вялікай ахвотай дзеці прымалі  ўдзел у конкурсах і эстафетах: «Ганарлівыя пеўнікі», « Мяч над галавой», « Прыбяры у хаце».

Правядзенне мерапрыемства захапіла і зацікавіла як дзяцей, так і дарослых.

Народныя святы і абрады вучаць пазнаваць беларускую культуру.

А.В. Кірыковіч, загадчык

ДУА “Чухаўскі яслі-сад Пінскага раёна”.