2018 год- год малой Радзімы!

04.04.2018

У 2018 годзе, годзе малой Радзімы, у ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”асабліва вялікае значэнне надаецца выхаванню патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Пройдзе час, і цяперашнія выхаванцы вырастуць і будуць удзельнічаць у лёсе сваёй краіны. І таму вельмі важна ўжо цяпер выхоўваць у дзяцей нацыянальную самасвядомасць і нацыянальны гонар, далучаць іх да беларускай народнай культуры, традыцый.

Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры, сваёй багатай гістарычнай спадчыны вёскі Бярозавічы пастаўлены пры арганізованай дзейнасці выхаванцаў на працягу навучальнага года, правядзенні цыкла гульняў-заняткаў «Мая Радзіма-Беларусь» з выхаванцамі 4-6 гадоў па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства».

Гульня складаецца з двух блокаў: « Радзіма Беларусь» і «Па старонках малой Радзімы – вёскі Бярозавічы», якія праводзіць выхавальнік дашкольнай адукацыі         Кахнюк Людміла Мікалаеўна.

Мэта гульняў з’яўляецца фарміраванне уяўленняўаб геаграфічным размяшчэнні  Рэспублікі Беларусь;аб дзяржавах, з якімі яна мяжуе;аб сімвалах беларускай дзяржавы;аб сімвалах Беларусі;аб людзях, якія ўславілі нашу Радзіму;аб працоўных дасягненнях беларусаў;аб найбольш значных вырабах беларускай прамысловасці;аб развіцці сельскай гаспадаркі;аб беларускіх рамёствах;аб нацыянальнай кухні;

выхоўванне  патрыятычных пачуццяў, пачуцця любові да роднага краю і гонару за яго.

Праблема фарміравання пазнавальнай актыўнасці дзяцей дашкольнага ўзросту вельмі актуальная. Робячы ўпор на свядомую пошукавую актыўнасць і прадуктыўнае мысленне дзіцяці, кожны педагог нашай дашкольнай установы шукае новыя падыходы, ідэі, формы і метады ў сваёй педагагічнай дзейнасці, якія былі бы цікавыя дашкольнікам, адпавядалі іх узросту, найбольш эфектыўна  вырашалі педагагічныя, адукацыйныя і выхаваўчыя задачы.

Гетман Н.М.,

загадчык ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”