Зямля бацькоў- мая зямля! Працуем для сябе…

26.04.2018

Кожны год з наступленнем вясны асаблівую актуальнасць набывае тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў і навядзення парадку на зямлі. Сёлета, у Год малой радзімы, для нашай ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна” пытанні добраўпарадкавання вельмі актуальныя.З 12 сакавіка па 28 красавіка бягучага года праводзіўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі.У хо­дзе яго праводзіліся  работы па ўлад­каванні, эстэтычным афармленні і азеляненні, па прывядзенні пасля зімы ў на­леж­ны выгляд прымыкаючай тэрыторыіяслей-сада, збору і вывазу сухога галля.

Актыўна ўсе работнікі прынялі ўдзел у раённым суботніку 21 красавіка па навядзенні парадку на зямлі, вялася работа па добраўпарадкванню тэрыторыі вакол помніка загінушым воінам. Пасеена насенне цеплалюбівых кветкавых раслін для азелянення тэрыторыі, пасажаны дрэвы і агарод для назіранняў.

Надзвычай важна, каб свой важкі ўклад у добраўпарадкаванне ўкладвалі не толькі дарослыя, але і дзеці, кожны неабыякавы да роднай зямлі чалавек.Бо толькі дзякуючы агульным намаганням наша Беларусь, наша вёска, наш дзіцячы садок змогуць змяніць свой знеш­ні выгляд, стаць яшчэ больш чыстымі і прыгожымі.

   Навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі — справа кожнага і ўсіх.

Гетман Н.М.,

загадчык ДУА “Бярозавіцкі яслі-сад Пінскага раёна”