Сустрэча са спадчынай

04.06.2018

З карысцю правесці вольны час, даведацца пра гісторыка-культурную спадчыну сваёй вобласці вырашылі навучэнцы 1-х класаў ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа» Пінскага раёна. 25 мая 2018 года навучэнцы разам з настаўнікамі наведалі музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок».

Незвычайны народны музей у Драгічынскім раёне: да экспанатаў можна дакрануцца, прымераць і нават прадэгуставаць стравы!

Падчас экскурсіі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з бытам селяніна: чым наш беларускі селянін займаўся 80-100 гадоў таму назад.                 

                                 

Патрапілі ў Бездзежскую хату з дзежкай у чырвоным куце, калаўротам, люлькай і старадаўнімі фотаздымкамі ў вялікіх рамках. Адна з працаўніц паказала вучням, як неабходна прасці.

 Пасядзець за невялікім ткацкім станком або «кроснамі» даюць кожнаму. Ткаць даволі складана – трэба ведаць парадак панажоў і ўмець лічыць, каб выткаць сіметрычныя палоскі або мудрагелістыя ўзорчыкі.

 Пераапрануўшыся ў народныя касцюмы, дзеці адчулі сябе сапраўднымі палешукамі.

                     

Дзеці паспрабавалі стравы мясцовай кухні. Усё, вядома ж, хатняга прыгатавання. Тут жа ў музеі топяць печ і гатуюць дранікі, булачкі.

Экскурсія ў музей дазволіла дзецям апынуцца ў глубінцы беларускага Палесся і адчуць атмасферу мінулага стагоддзя. Гэты майскі дзень запомніцца першакласнікам надоўга.

 

Грынько А.М.,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА «Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Якуба Коласа» Пінскага раёна