На шляху да Алімпа

18.06.2018

  У аздараўленчым лагеры «Сонейка» пры ДУА «Бабрыкоўская сярэдняя школа» Пінскага раёна прайшоў День Алімпа. Школа ў гэты дзень пераўтварылася ў сапраўдны алімпійскі гарадок. На агульнашкольнай лінейцы быў вынесены Алімпійскі сцяг. Вучні дэманстравалі свае спартыўныя эмблемы, гучалі дэвізы, крычалкі, спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, кіданні мяча і гранаты, скачках у даўжыню і вышыню.На стадыёне хоць і адчуваўся дух саперніцтв, але панавала атмасфера сяброўства.

Акрамя гэтага, на працягу дня юныя спартсмены прынялі ўдзел у віктарыне «У свеце беларускага спорта», конкурсе малюнкаў на асфальце на алімпійскую тэматыку, прагледзелі відэаролік “Беларусы на Алімпійскіх гульнях”.

Пераможцаў было шмат, і ўсе яны былі адзначаны граматамі на выніковай лінейцы. Але галоўным падарункам, безумоўна, стала мора станоўчых эмоцый.

У.А.Банцэвіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя

Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна

      

поделиться в: