Добры пачын

14.09.2018

Сапраўды добрым стаў пачатак экскурсійнага сезона для народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа і музея піянерскай славы Пінскага раёна.

Сталася так, што вучням Пінкавіцкай сярэдняй школы выпала шчасце не толькі нарадзіцца ў завіднай для ўсіх вёсцы, але і прысутнічаць на “ Бенефісе музееў”. Справа ў тым, што госці-старшакласнікі даўненька (па іх уласнаму прызнанню) не наведвалі нашы “скарбніцы цікавых экспанатаў”. Іх уразілі і малыя архітэктурныя формы, і памятны знак Луізе Бойд, і шэраг цікавых гістарычных прадметаў. Сам сабою прапісваўся вынік: “Цудоўнае – побач. Назірай, вывучай, ганарыся! Ведай гісторую таго куточка, дзе выпала шчасце табе нарадзіцца”.

Па душы прыйшлося пінкавіцкім школьнікам і “Падарожжа на машыне часу”. Пад такой назвай прайшлі экскурсіі ў музеях у рамках тыдня дадатковай адукацыі. Вучні ўпэўніліся, што без падарожжа ў мінулае немагчыма вандроўка ў будучае.

Колькі цікавых экскурсій і свят прапануюць музеі ў новым навучальным годзе! Ва ўсю ў школах раёна ідзе падрыхтоўка да раённага свята БРПА, на якім прыём у піянеры пройдзе у музеі піянерскай славы.

А народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа запрашае ўсе школы прыняць удзел у акцыі “Для даросдых і малых! Чытаем Коласа ўслых”, прысвечаную 100-годлзю паэмы “Новая зямля” і 95-годдзю паэмы “Сымон-музыка”. Фінал акцыі прыйдзецца на традыцыйныя “Каласавіны”: 3 лістапада. Я ўяўляю, як смагнуць вучні стаць удзельнікамі тэатралізаванага шоў. Бо ведаюць, там будзе і для розуму карысна, і для душы асалода, і…

Адным словам, сачыце за анонсам нашых свят, прыязжайце да нас у будні. І не будзе канца вашым новым, прыемным уражанням!

Жанна Верыч,

метадыст па музейнай дзейнасці ЦТДзіМ

поделиться в: