МАЛАЯ РАДЗІМА ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ

06.12.2018

Пры ўжыванні слоў “маленькая радзіма” кожны ўяўляе сваё. Вёску ці горад, дзе нарадзіўся, бацькоўскую хату, суседзяў, сяброў. З любові да малой радзімы пачынаецца любоў да краіны, адказнасць за яе будучыню, гатоўнасць зрабіць нешта для яе росквіту.

Году малой радзімы была прысвечана выстава-конкурс дзіцячай творчасці “У свеце дзяцінства”, якая традыцыйна праводзіцца ў Пінскім раёне. У выставе прымалі ўдзел дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дашкольнага ўзросту.

Прыгажосць родных мясцін дзеці адлюстроўвалі ў аплікацыях і аб’ёмных кампазіцыях. У ход пайшлі каляровая папера, лён, тканіна, салома, фетр, фааміран – фантазія дзяцей не мала межаў. Кожная дзіцячая работа паражала ўяўленне, была непаўторнай.

Для другога этапу конкурса ўдзельнікі рыхтавалі творчае прадстаўленне сваіх вырабаў. Дзеці танцавалі, спявалі песні, чыталі вершы, паказвалі сцэнкі. У кожным выступленні – любоў да роднай прыроды, да вёскі, дзеда жывуць родные бабуля і дзядуля, да вуліцы, па якой бегаеш з сябрамі.

Дзіцячые старанні былі па вартасці ацэнены. Пераможцамі выставы-конкурсу аб’яўлены выхаванцы ДУА “Яслі-сад №3 Пінскага раёну”, ДУСА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітаціі Пінскага раёну”, ДУА “Парахонскі яслі-сад Пінскага раёну”.

 

Каток Ірына Аляксандраўна, педагог сацыяльны ЦКРНіР Пінскага раёну