ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ Ў СТЫТЫЧАЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ

21.02.2019

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы.

Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,

гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы…

Цётка

21 лютага 2019г. настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Кліменка М. М. і Сачкоўская Л. І. разам са сваімі навучэнцамі правялі ў школе Дзень роднай мовы. Зранку настаўнікі і вучні атрымалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на беларускай мове. Кожны ўрок у гэты дзень пачынаўся з гучання верша на роднай мове.

Вучні 9 класа наведалі на першым уроку кожны клас і правялі акцыю “Адзначым Дзень роднай мовы разам”.

Наступнае мерапрыемства, якое прайшло ў нашай школе, - сустрэча-гутарка “Не пакідайце ж мовы роднай…” У час правядзення гэтага мерапрыемства былі створаны  ўмовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых на ўроках беларускай мовы і літаратуры, удасканалення  навыкаў групавой работы, развіцця ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці; выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.

Змястоўна і цікава прайшоў турнір “Таямніцы роднай мовы”, у якім удзельнічалі навучэнцы ад кожнага класа. Яны падзяліліся на дзве каманды: “Сябры” і “Палешукі”. Кожнай камандзе было прапанавана 5 конкурсаў: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”. Падчас правядзення конкурсу вучні паказалі свае трывалыя веды па мове і літаратуры. Усе ўдзельнікі атрымалі асалоду ад атмасферы, якая панавала ў час мерапрыемстваў.

поделиться в: