“Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

28.02.2019

Хочацца сказаць, што ў нашай дашкольнай установе “Яслі-сад №4 Пінскага раёна” зараз надаецца асаблівае значэнне выхаванню патрыятызму. З мэтай сістэмнай работы ў дадзеным накірунку ў групах аформлены куткі нацыянальнай культуры і традыцый беларускага народу.

Вядома, што пачуццё Радзімы ў дзіцяці пачынаецца са станаўлення да сям’і, да самых блізкіх людзей – маці, бацькі, бабулі і дзядулі. Глядзіце, якая бабуля Ганна з’явілася ў адным з групавых куткоў. Сапраўдная гаспадыня, якая і дранікі згатуе ў печы, і калыханку паспявае, і кашулю пашые! Выхавацелі дашкольнай адукацыі разам з сем’ямі выхаванцаў састаўлялі сямейныя альбомы і генеалагічныя дрэвы з паведамленнямі аб сваяках.

Выкарыстоўваючы разнастайныя формы арганізацыі гульняў, заняткаў, педагогі знаёмяць дзяцей з мінулым і сучасным роднага горада і вёскі.

Адметныя звесткі пра мінулае дапамагаюць павысіць цікавасць дзяцей да Радзімы. Арганізоўваючы экскурсію на “Выставу беларускіх мастакоў”, выхавацель дашкольнай адукацыі Таццяна Васільеўна з дапамогай выхаванцаў уключыла ўсіх педагогаў у інтерактыў па вырабах экспанатаў міні-музея на адкрытым занятку.

Нашы педагогі паўстаюць як арганізатары і праваднікі ў свет культуры, якія навучаюць дзяцей бачыць гісторыка-культурны змест простых рэчаў, фарміруюць разуменне ўзаемасувязі гістарычных эпох і свайго дачынення да мінулага і сучаснага.

Таму і імкнуцца нашы педагогі ў цесных стасунках з бацькамі як мага раней абудзіць у дзяцей павагу да роднай зямлі, сфарміраваць у іх такія рысы характару, якія з часам дапамогуць стаць годным чалавекам і грамадзянінам сваёй краіны.

А.П. Атанава,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА

“Яслі-сад №4 Пінскага раёна”

поделиться в: