"Запомніце мяне, якая я ёсць!"

23.11.2023
У кожнай мясцовасці ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. На Палессі такой была Яўгенія Янішчыц. З яе імем паядналіся багаты паэтычны дар, шчаслівы творчы лёс і глыбокая драма асабістага жыцця. "Запомніце мяне, якая я ёсць!" - пад такой назвай прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 7 - 11 класаў Ахоўскай СШ. Прысутныя ўспомнілі цікавыя факты біяграфіі Яўгеніі Янішчыц, слухалі песні і вершы. Юнакі і дзяўчаты 10 - 11 класаў змаглі праверыць свае веды, адказаўшы на цікавыя пытанні конкурсу, і прыйшлі да высновы: Яўгенія Янішчыц была і застаецца ў айчыннай паэзіі зоркай першай велічыні.

Фотогалерея: