Палесся мілае дзіця

22.11.2023
Да 75-годдзя з дня нараджэння Я.Янішчыц у Гарадзішчанскай сярэдняй школе прайшла літаратурна- музычная кампазіцыя "Палесся мілае дзіця". Вучні ўспомнілі асноўныя звесткі з жыцця і творчасці Я.Янішчыц, з задавальненнем паглядзелі прэзентацыю. З вялікай асалодай чыталі вершы паэткі, з замілаваннем слухалі песні на яе словы. Прысутныя змаглі праверыць свае веды, адказаўшы на цікавыя пытанні віктарыны, і прыйшлі да высновы, што паэзія Я.Янішчыц вучыць любіць, жыць і працаваць.

Фотогалерея: