Экскурсія ў музей Якуба Коласа

17.11.2023
Навучэнцы 10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пінскага раёна ў рамках вывучэння вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Запамінальную экскурсію правяла метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Верыч Жанна Мікалаеўна. Навучэнцы ўзнавілі веды па біяграфіі Якуба Коласа, успомнілі творы класіка. Асаблівая ўвага была звернута на гісторыю напісання трылогіі "На ростанях", яе аўтабіяграфічнасць. Вучні ўдзельнічалі ў імправізаванай пастаноўцы, адказвалі на пытанні, спявалі.

 Экскурсія вельмі спадабалася ўсім: і вучням, і настаўнікам. Дзеці і настаўнікі выказалі словы вялікай падзякі Верыч Ж.М. за  цудоўна праведзеную,  цікавую і пазнавальную экскурсію.

Фотогалерея: