“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

26.09.2022

Мова... Родная мова У марах, у песнях, у снах. Мае ў ёй кожнае слова Свой колер, і смак, і пах…

 

З 19 па 24 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Галеўская пачатковая школа” Пінскага раёна  праходзілі  мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” з  мэтай захавання і папулярызацыі беларускай мовы сярод дзяцей,  моладзі, грамадскасці.

Хлопчыкі і дзяўчынкі гулялі ў народныя гульні, слухалі і  завучвалі вершы беларускіх паэтаў, размаўлялі па-беларуску не толькі на ўроках, але і на перапынках.  Фінальным стаў марафон песні. Дзеці з задавальненннем выконвалі песні пра Радзіму, родны край на мілагучнай беларускай мове.

А ў рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня вучні нашай школы разам з настаўнікам Кавалько В.У. наведалі пансую сядзібу ў вёсцы Заполле і яшчэ раз дакрануліся да гісторыі сваёй малой Радзімы. Бо ж без мовы няма Радзімы!

Мы верым, што дзякуючы такім мерапрыемствам маленькія сэрцы напаўняюцца любоўю да беларускай мовы, яе багацця і прыгажосці.

 

Антонович В.М., учитель начальных классов "Галевской начальной школы" Пинского района

Фотогалерея: