Кулінарны фэст “Беларуская кухня”

23.09.2022

У Бярозавіцкай сярэдняй школе ў рамках Тыдня роднай мовы прайшоў кулінарны фэст “Беларуская кухня” для вучняў 6-8 класаў.Вучні прадставілі самыя любімыя беларускія стравы сваёй сям’і, падзяліліся рэцэптамі іх прыгатавання, дакрануліся  да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў. А яшчэ вучні з цікавасцю пазнаёміліся з нацыянальнымі стравамі, назваў якіх не ведалі і ніколі не каштавалі. Фэст атрымаўся цікавым, прыгожым, смачным, самабытным і пакінуў шмат станоўчых эмоцый у вучняў.

 

Настаўнік  беларускай мовы і літаратуры Свішч Л.У

Фотогалерея: