За што я люблю родную зямлю

22.09.2022

 

Я нарадзіўся ў Беларусі

і так, як маці, гавару

Сяргей Грахоўскі

    У рамках Тыдня роднай мовы ў Купяціцкай сярэдняй школе прайшоў конкурс пісьмовых творчых работ «За што я люблю родную зямлю». Удзельнікам трэба было ў вобразнай форме апісаць беларускі нацыянальны характар, прызнацца ў сваёй любові да мілагучнасці роднай мовы, апісаць значныя падзеі беларускай гісторыі, любімыя мясціны ва ўсёй іх прывабнасці і непаўторнасці, можна было прысвяціць працу гісторыі адной вёскі ці гісторыі радаводу.

    Вучні 11 класа на суд журы прадставілі вершы і сачыненні па тэме конкурса.

***

Зямля бацькоў, зямля дзядоў…

Яна нам Богам даравана.

Але за што яе люблю? –

Пытанне, задаю я змалку…

 

Люблю яе за прыгажосць,

Пейзажы Прыпяці-рачулкі,

Люблю за водар летніх траў

І салаўіны спеў пад дубам.

 

Люблю яе за моц людзей,

Якія ў крэпасці змагалісь.

І купала Сафіі той,

Што ва ўспамінах прыхавалісь.

 

Люблю яе за тых людзей,

Якія ў словах праслаўлялі.

Купала, Колас – чарадзей

Радзіму свету паказалі.

 

Люблю яе за ойчы дом,

Дзе першы крок зрабіў адважна,

І школу любую маю,

Дзе ведаў скарб я атрымаю.

 

Зямля бацькоў, зямля дзядоў…

Яна нам Богам даравана.

Але за што яе люблю? –

Адказ прадстаўлены прад вамі.

КІРЫЛКА АЛЯКСАНДР

***

Мая родная старонка

Успамінаю я цябе:

Ты як прыгожая дзяўчынка

Жывеш у маёй галаве.

 

Куток я гэты не забуду,

Бо ззяе ён у душы маёй.

Заўсёды я спаткацца буду

З тваёй удзячнай дабрынёй.

 

Мая ты родная зямля,

Калісь прадзедаў берагла маіх,

А зараз я - твая дачка –

Люблю, жыву і помню іх.

 

Цяпер вось ззяе мой куток.

Ах, якія колеры!

Неба, сонейка, зямля

Свецяць непаўторныя.

 

Старонку я сваю люблю,

Але няшмат на ёй жыву.

І для шаснаццаці гадоў

Тут адкрываю я любоў!

ДЫМАР ПАЛІНА

  

   Вучні 5 класа падрыхтавалі сачыненні і міні-праекты “За што я люблю родную зямлю”. Работы ўдзельнікаў вызначаюцца творчасцю, маляўнічасцю і арыгінальнасцю.

    Вучні 6 класа ўдзельнічалі ў флаер-фэсце “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, дзе паказалі свае творчыя таленты і здольнасці. Вучні цудоўна дэкламавалі вершы пра мову, прэзентавалі выставу “Старонка гістарычнай памяці” ў бібліятэцы. А потым працавалі ў творчай майстэрні, ствараючы флаеры. Панаваў святочны настрой, сяброўства і павага.

 

В.М.Еўтуховіч і Н.М.Вячорка,

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Купяціцкай СШ

Фотогалерея: