“Каб гучала роднае слова!”

20.11.2020
Не засталася без увагі такая знамянальная дата, як дзень нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа, які многа ўвагі ў сваёй творчасці прысвяціў дзецям. Гэтаму і былі прысвечаны мерапрыемствы, якія прайшлі ў ДУА “Гарадзішчанскі яслі-сад Пінскага раёна”.

Трэба адзначыць, што дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным узростам для фарміравання любові да традыцый свайго народа, фарміраванню ўяўленняў да людзей, якія праславілі Беларусь.

Без ведання роднай мовы, гісторыі, культуры, традыцый няма і патрыёта сваёй Радзімы. 

З гэтай мэтай была аформлена выстава “Мая Радзіма – Беларусь”.

Дзеці разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Алай Пятроўнай Малашчыцкай наведалі Гарадзішчанскую бібліятэку, дзе пазнаёміліся з выставай “Квітней, мой край, зямля бацькоў!”, якая спрыяла далучэнню выхаванцаў да даступных ім твораў мастацкай літаратуры Якуба Коласа.

Дзеці даведаліся, што Якуб Колас – наш зямляк, беларускі паэт.  Яго сапраўднае імя Кастусь. Бацька яго працаваў лесніком, і сям’я жыла каля лесу. Калі Кастусь стаў пісьменнікам, ён узяў літаратурнае імя – Якуб Колас. Шмат твораў прысвяціў ён прыродзе.

Гучалі вершы беларускага песняра на “хвілінках паэзіі”, дзе дзеці знаёміліся і расказвалі вершы паэта.

У групе была арганізава выстава малюнкаў, прысвечаных творчасці Якуба Коласа.

Менавіта такая работа дапамагае кожнаму дзіцяці з дзяцінства адчуць сябе грамадзянінам сваёй Айчыны і далучацца да вывучэння роднай мовы.

Слова Коласа душу кранае,

Кліча моцна Радзіму любіць,

Быццам голуб над светам лунае –

Хіба ж можна такое забыць?

Е.В.Хайко, загадчык ДУА

“Гарадзішчанскі яслі-сад Пінскага раёна”